30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ударныя групы УСУ захапілі новыя пазіцыі расейцаў у Харкаўскай вобласці

Ударныя групы УСУ захапілі новыя пазіцыі расейцаў у Харкаўскай вобласці

Апублікаванае відэа зачысткі.

Вайскоўцы 3-й асобнай штурмавой брыгады УСУ ажыццявілі захоп варожых пазіцый на Харкаўшчыне. Адпаведнае відэа зачысткі з камеры байца было апублікаванае прэс-службай брыгады.

На апублікаваных кадрах паказанае выбіванне ворага з яго пазіцый, якія ён уладкаваў у Харкаўскай вобласці і выкарыстоўваў іх для ўтрымання сваіх абарончых рубяжоў.

У выніку баёў і моцнага ціску з боку байцоў 3-й АШБр удалося захапіць варожыя акопы. Пасля іх захопу, вайскоўцы 3 роты 1 батальёна 3 АШБр прыступілі да зачысткі бліндажоў ад ворага.

Варта адзначыць, што байцы брыгады штурмавалі пазіцыі ў цесным супрацоўніцтве з аэравыведкай падраздзялення, якая своечасова выяўляла рэшткі варожай пяхоты.

Акрамя таго, яна ажыццяўляла каардынацыю дзеянняў вайскоўцаў 3-й АШБр, дзякуючы чаму ўдалося захапіць пазіцыі ворага пры мінімальных стратах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках