30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны зладзілі вогненную дыверсію на чыгунцы з расейскага Растова ў Марыупаль

1
Партызаны зладзілі вогненную дыверсію на чыгунцы з расейскага Растова ў Марыупаль

Па гэтай галінцы вораг перакідвае жывую сілу і тэхніку.

Вайсковы рух украінцаў і крымскіх татараў «Атэш» правёў дыверсію ў расейскім Растове-на-Доне. У выніку знішчаная рэлейная шафа на лініі, якая злучае Растоў з акупаваным украінскім Марыупалем.

Па гэтай галінцы вораг перакідвае жывую сілу і тэхніку. Таксама яна адкрывае доступ да марскога шляху, паведамілі ў Telegram-канале «Атэш» 23 чэрвеня, а таксама апублікавалі фота і відэа вынікаў дыверсіі.

«Наш агент спаліў рэлейную шафу на чыгуначнай дарозе Растоў-на-Доне – Марыупаль», – гаворыцца ў паведамленні.

Партызаны назвалі каардынаты аб'екта: 47.14539, 39.34108.

У «Атэш» растлумачылі, што гэтая чыгуначная галінка адыгрывае ключавую ролю ў перакідванні вайсковых сіл і тэхнікі паміж рознымі часткамі Паўднёвай вайсковай акругі РФ.

Таксама яна адчыняе доступ да марскога шляху.

«Дыверсіі такога кшталту не дазваляюць акупантам расслабіцца, нагадваючы, што яны павінны несці адказнасць за свае дзеянні, нават на тэрыторыі РФ», – заявілі ў «Атэш».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках