30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паваротны момант: Украіна можа патапіць флот РФ у Азоўскім моры

1
Паваротны момант: Украіна можа патапіць флот РФ у Азоўскім моры

Спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ раскрыў падрабязнасці.

У ноч на 22 чэрвеня расейскае войска ўпершыню запусціла крылатыя ракеты «Калібр» па Украіне з акваторыі Азоўскага мора. На сёння вораг уважае гэтае мора больш бяспечным, чым Чорнае, таму перабазаваў туды адразу тры ракетаносьбіты.

Аднак ва Узброеных сіл Украіны будзе акно магчымасцей, калі расейскія караблі апынуцца ў зоне паражэння. Пра гэта заявіў спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук.

З яго слоў, запуск «Калібраў» з Азоўскага мора з'яўляецца «паваротным момантам». Плецянчук падкрэсліў, што вораг уважае гэтую лакацыю больш бяспечнай, чым Чорнае мора, дзе расейскія караблі больш уразлівыя для нападаў украінскіх надводных дронаў-камікадзэ.

«Яны наважылі, што могуць выкарыстоўваць Азоў у тым ліку для размяшчэння сваіх караблёў і выкарыстання. Але, вядома, забываюцца яны, мабыць, што Азоў таксама даволі недалёка ад нас знаходзіцца», - сказаў Плецянчук.

Спікер ВМС УСУ дадаў, што акрамя надводных дронаў у арсенале Сіл абароны Украіны ёсць і іншыя варыянты, як можна атакаваць караблі расейскага акупацыйнага войска ў Азоўскім моры. Акрамя таго, Плецянчук адзначыў, што рана ці позна варожым караблям давядзецца вернуцца ў парты базавання. Менавіта ў той момант ва УСУ з'явіцца акно магчымасцяў для нанясення агнявога паражэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках