30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УСУ закідваюць бомбы расейцам за каўнер»

2
«УСУ закідваюць бомбы расейцам за каўнер»

Украінскія вайскоўцы ўжываюць хітрую тактыку.

Парытэту ва УСУ з войскамі РФ па беспілотніках няма. У расейцаў сапраўды больш дронаў, але ўкраінскія вайскоўцы імкнуцца не колькасцю перамагаць, а якасцю выкарыстання, распавёў намеснік камандзіра батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92 АШБр Алесь Малярэвіч, паведамляе «24 канал».

«За колькасцю мы не гонімся, мы імкнёмся браць якасцю. Калі расейцы, напрыклад, могуць сабе дазволіць вольнае паляванне, калі цалкам зараджаны робат ляціць на нейкую цэль, а яе няма, то ён проста падае ў поле, ці сканчаецца батарэйка. Мы гэтага не дапускаем. Кожны наш робат ідзе на цэль», - сказаў баец.

Раней стала вядома, што ўкраінскія распрацоўнікі змаглі ўдасканаліць ударныя дроны з дапамогай спецыяльнага чыпа, які дазваляе адкладаць удар.

«Карыстаемся, калі робім дыстанцыйнае мінаванне, закідваем бомбы расейцам за каўнер, супрацьтанкавыя міны ці іншыя прылады, якія спрацоўваюць праз некаторы час аўтаматычна, - распавёў Малярэвіч. - Бывае такое, што вораг хаваецца за дрэвам, ці домам, бегае, а робат за ім лётае і ў выніку робат заўсёды перамагае, бо пілот ведае, што рабіць, каб знішчыць акупанта».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках