30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін сябе вельмі моцна падставіў»

8
«Пуцін сябе вельмі моцна падставіў»

Нечаканыя вынікі візіту ў КНДР.

Візіт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Паўночную Карэю мог быць адказам на «настойлівую просьбу» кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына ў абмен на пастаўкі зброі Маскве. Такую здагадку зрабіў дырэктар Цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Ігар Сямівалос.

«Візіт Пуціна ў КНДР сапраўды прыцягвае шмат увагі. Дарэчы, мне здаецца, што гэта была настойлівая просьба менавіта Кім Чэн Ына. Выглядала ўсё гэта як падстава Пуціна. Паколькі калі ён жадае атрымаць ад Паўночнай Карэі боепрыпасы і зброю, то выбару ў яго не было. Як па мне, гэта была ўмова. Нягледзячы на ўсю святочнасць гэтага візіту, які прайшоў у духу марксізму і ленінізму, агулам гэтым візітам Пуцін сябе вельмі моцна падставіў», – падкрэсліў ён у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

Пры гэтым, на думку Сямівалоса, візіт Пуціна ў КНДР не быў паспяховым. У тым ліку і таму, што рэакцыя свету на гэтую падзею не прымусіла сябе чакаць.

«Рэакцыя на візіт Пуціна ў КНДР не прымусіла сябе чакаць. Прынамсі - Паўднёвай Карэі. У гэтай сітуацыі Пуціну давялося нават пагражаць Паўднёвай Карэі. Менавіта таму я не разглядаю гэты візіт як вялізны поспех РФ. Гэта відавочная падстава і дэманстрацыя таго, што з Пуціным нельга мець справу», - канстатаваў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках