Разгром базы «Шахедаў» у Краснадарскім краі: ліквідаваныя «рэдкія» расейцы
5- 23.06.2024, 11:33
- 18,656

ВМС Украіны падзяліліся інфармацыяй.
Пацверджанае знішчэнне сіламі і сродкамі ВМС УС Украіны, ва ўзаемадзеянні са Службай бяспекі Украіны, склада «Шахедаў» і спадарожнай інфраструктуры.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр ВМС УСУ.
Што дэманструюць спадарожнікавыя здымкі?
Як зазначаецца, новыя спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць знішчэнне ў ноч на 21 чэрвеня месцаў захоўвання і падрыхтоўкі да выкарыстання «Shahed-136/Герань-2», навучальных карпусоў, пунктаў кіравання і сувязі разлікаў гэтых БПЛА, размешчаных у Краснадарскім краі.
Знішчаныя кваліфікаваныя інструктары і курсанты
«Акрамя сродкаў паразы, таксама былі знішчаныя кваліфікаваныя інструктары, якія рыхтавалі персанал па абслугоўванні пускаў «Shahed-136/Герань-2» і тыя курсанты, якіх вучылі наносіць удары па тэрыторыі Украіны з дапамогай іранскіх беспілотных сістэм», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у ноч на 21 чэрвеня выбухі прагрымелі на палігоне 167-га навучальнага цэнтра ў Ейску, адкуль расейцы запускаюць па Украіне «Шахеды». Там размешчаны склад іранскіх дронаў і пражываюць у казармах іх аператары. На палігоне зафіксаваная серыя выбухаў з наступнай дэтанацыяй.