30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта вельмі злуе Пуціна»

«Гэта вельмі злуе Пуціна»

Афіцэр УСУ патлумачыў сітуацыю на фронце.

Расейскія акупанты будуць ціснуць на пазіцыі Сіл абароны Украіны на розных кірунках баявых дзеянняў. Прыярытэт ворага - захоп Данецкай і Луганскай абласцей у яе адміністрацыйных межах, а іншыя кірункі РФ выкарыстоўвае для адцягвання ўкраінскіх сіл і рэсурсаў. Пра гэта ў эфіры «24 канала» распавёў камандзір батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92 АШБр Юры Федарэнка.

Федарэнка адзначыў, што актыўнасць супраціўніка можа быць звязаная з трыма фактарамі:

спрыяльнымі для акупантаў варункамі надвор'я;

гатоўнасцю ворага да актыўных ударна-штурмавых дзеянняў дзякуючы назапашванню асабовага складу і тэхнікі;

лагістыкай міжнароднай вайсковай дапамогі, якая паступае ва Украіну.

Ён адзначае, што расейскія акупанты спрабуюць скарыстацца «акном магчымасцяў», пакуль яно канчаткова не закрылася, каб дасягнуць максімальнага тэрытарыяльнага прасоўвання на фронце. Аднак ворагу не ўдаецца дасягнуць тактычных поспехаў.

«Гэта вельмі раз'юшвае дыктатара Пуціна. Ён дае ўсё новыя і новыя каманды на канкрэтных адрэзках, якія павінны быць вынікі, да якіх дат. Аднак Сілы абароны часам робяць абсалютна немагчымае», - адзначыў Юры Федарэнка.

Ён адзначае, што сіла ўкраінскіх вайскоўцаў палягае ў розуме, крэатыве, падтрымцы нацыі і прафесіяналізме, якія даюць магчымасць Сілам абароны перахапляць дынаміку і не даваць расейцам рэалізоўваць іх планы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках