«Белыя грыбы - проста дубовыя!»
15- 23.06.2024, 8:54
- 18,204

Беларусы дзеляцца кадрамі поўных кошыкаў пасля паходу ў лес.
На календары - выходныя, а значыць, можна пайсці ў лес па грыбы.
Мяркуючы па здымках у сацсетках, пасля дажджлівага тыдня пайшлі баравікі, ёсць і іншыя лясныя дары, піша tochka.by.
Карыстальнікі інтэрнэту дзеляцца фота і відэа з вялізнымі кошыкамі сабранага ляснога «ўраджаю».
Акрамя грыбоў, у разгары сезон чарніц і суніц, хоць апошнія, як адзначаюць, «ужо крыху адыходзяць».
Уражальную колькасць баравікоў сабраў за дзве гадзіны жыхар Рэчыцы. Як прызнаецца грыбнік-аматар, усяго за дзве гадзіны ён вынес з лесу два тазы і поўны кошык баравікоў.
«Лісічкі можна было проста касой касіць. Таксама ў лесе яшчэ вельмі шмат суніц, чарніц. Таму не сядзіце дома. Усе - па грыбы», - адзначыў ён.
А вось якое фота «ўлову» апублікаваў у суполцы «Грыбы Беларусі» ў VK карыстальнік Дзмітрый Быкаў.

А ніжэй - здымак з Гомельскага раёна.

Яшчэ 18 чэрвеня апублікаваў фота лясных дароў карыстальнік з Мазырскага раёна.

«Дубовыя белыя грыбы», - падпісаў допіс Уладзімір Кашэвіч.
Трэба сказаць, што некаторыя беларускія грыбнікі наракаюць на тое, што менавіта ў іх рэгіёнах дзейнічае забарона на наведванне лясоў.