30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча разглядае магчымасць закрыцця двух астатніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

37
Польшча разглядае магчымасць закрыцця двух астатніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Урад Польшчы разглядае магчымасць закрыцця ўсіх астатніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Аб гэтым увечары 22 чэрвеня ў інтэрв'ю ў эфіры тэлеканала TVN заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе выданне Business Insider.

- У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы вывучаем пытанне аб тым, ці ўплывае гэта на эканоміку, - сказаў Сікорскі.

Ён растлумачыў, што гэта звязанае з беспарадкамі з мігрантамі на граніцы.

- Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы скончыліся, - дадаў міністр.

Нагадаем, апошнія тыдні сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пагоршылася. Колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы зноў вырасла, а ў канцы траўня адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы. Паранены мігрантам жаўнер, які патруляваў мяжу, праз некалькі дзён памёр.

Праз эскалацыю Варшава пастанавіла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону.

На мяжы Польшчы і Беларусі зараз працуе толькі адзін памежны пераход для пасажырскага транспарту («Берасце — Тэрэспаль») і адзін для грузавога аўтатранспарту («Кукурыкі — Казловічы»), а таксама грузавы чыгуначны пераход. Пункт пропуску ў Баброўніках польскі бок закрыў у 2023 годзе пасля таго, як у Беларусі прысудзілі да 8 гадоў зняволення гарадзенскага журналіста, прадстаўніка польскай меншасці Андрэя Пачобута. Пункт пропуску ў Брузгах быў закрыьты ўвосень 2021 года ў сувязі з атакамі мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна пераадолець мяжу.

Размова пра Беларусь у інтэрв'ю Сікорскага зайшла ў кантэксце пытання аб удзеле Польшчы ў міграцыйным пакце ЕЗ.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках