13 лiпеня 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх вадаёмах з'явіўся новы від акуня

11
У беларускіх вадаёмах з'явіўся новы від акуня

Ён ядомы.

“Кажуць, у нашых вадаёмах з’явіўся нейкі небяспечны акунь. Пра што гаворка?» - спытала жыхарка Гародні.

Сонечны акунь - гэта від інвазійны, гэта значыць яго распаўсюджванне пагражае біялагічнай разнастайнасці. Ён небяспечны тым, што знішчае прадстаўнікоў мясцовай іхтыяфаўны, ядучы іх ікру.

Рыбу нядаўна ўпершыню вылавілі ў Гарадзенскай вобласці. Акуні гэтага віду хутка размножваюцца і паступова выцясняюць са спрадвечных месцаў пасялення акуня рачнога.

"Прышэлец" ядомы, хоць не мае прамысловай цікавасці праз невялікі памер, распавёў «АиФ» навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" Павел Пінчук.

Экспэрт таксама звярнуў увагу: яшчэ ў 70-х гадах да нас "перабраўся" інвазійны і больш небяспечны ратан-галавешка. Ён вельмі жывучы, выдатна зімуе і засяляе ўсе прыдатныя вадаёмы. Такія віды рыб, як уюн, азёрны гальян і збольшага залаты карась, знікаюць праз ратана.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках