Украінскія марскія пяхотнікі разграмілі штурмавы атрад акупантаў пад Ваўчанскам
2- 22.06.2024, 13:15
- 5,448
Бой паказалі на відэа.
Украінскія марскія пехацінцы разбілі атрад расейскіх штурмавікоў пад Ваўчанскам у Харкаўскай вобласці. Абаронцы паказалі відэа баёў.
Пра гэта паведамляе 36-я асобная брыгада марской пяхоты імя контрадмірала Міхаіла Білінскага.
На відэа паказаная баявая праца выведкі марскіх пяхотнікаў на Харкаўскім кірунку.
«Разгром штурмавога атрада акупантаў пад Ваўчанскам. Працуе выведка мікалаеўскіх марскіх пяхотнікаў», – гаворыцца ў паведамленні.