У Фаніпалі затрымалі шэсць чалавек
3- 21.06.2024, 16:06
- 8,130

За ўдзел у пратэстах.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля. На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе.
"Медыязона" знайшла профілі трох затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і паводле якога артыкула іх абвінавачваюць - невядома.