Лукашэнка «захварэў» на новую вар'яцкую ідэю
11- 21.06.2024, 15:17
- 22,346
Што гэтым разам?
Да 2029 года ў кожным раёне краіны павінен з'явіцца сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс (ФАК). Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня на адкрыцці ФАК "Алімп" у Койданаве.
Адкрыццё новага спартыўнага аб'екта ў райцэнтры прымеркавалі да Дня горада, які Койданава адсвяткавала ў канцы траўня.
Лукашэнка наведаў новы ФАК і даручыў пабудаваць такія ж у тых рэгіёнах краіны, дзе спартовых аб'ектаў яшчэ няма.
"У кожным раёне ў наступнай пяцігодцы такі аб'ект павінен быць", - сказаў ён.
Нагадаем, мінулым спартыўным "мегапраектам" Лукашэнкі былі лядовыя палацы. Даручэнне ўзвесці іх ледзь не ў кожным раёне ён даў яшчэ ў 2007 годзе. Праз сем гадоў Лукашэнка прызнаў, што з будаўніцтвам спартыўных і культурных аб'ектаў у краіне перабралі.