УСУ стукнулі па месцах захоўвання расейскіх «Shahed»
4- 21.06.2024, 12:47
- 18,086

Серыя выбухаў і пажар з дэтанацыяй адбыліся ў Краснадарскім краі.
Украінскія абаронцы ўначы, 21 чэрвеня, ударылі па месцах захоўвання і падрыхтоўкі да ўжывання расейскіх беспілотнікаў «Shahed».
Аб гэтым заявіў Генштаб УСУ.
«Таксама, сёння ўначы (21 чэрвеня - рэд.) Сілы абароны Украіны нанеслі паспяховы ўдар па месцах захоўвання і падрыхтоўкі да ўжывання «Shahed-136/Герань-2», навучальных карпусах, пунктах кіравання і сувязі разлікаў гэтых БПЛА, размешчаных у Краснадарскім краі», - гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца таксама, што пасля баявой працы зафіксавалі серыю выбухаў і пажар з наступнай дэтанацыяй.