Bild: Да маштабнага пажару на металургічным заводзе ў Берліне датычная Расея
7- 21.06.2024, 12:22
- 11,924
Ёсць пэўныя довады.
Да буйнога пажару на металургічным заводзе Diehl Metall Applications у Берліне, які адбыўся ў пачатку траўня, датычная Расея. Аб гэтым паведамляе Bild са спасылкай на свае крыніцы.
«Паводле інфармацыі Bild, адна з замежных выведак паінфармавала спецслужбы ФРГ, што пажар быў вынікам расейскага сабатажу. У замежных выведнікаў ёсць канкрэтныя довады дачынення Расеі», - піша выданне.
Як піша Bild, зараз улады Нямеччыны вывучаюць гэтыя звесткі.
Як адзначае выданне, незразумела, чаму быў абраны менавіта металургічны, а не вайсковы завод. Магчыма, цэллю была менавіта сталіца Нямеччыны.
Пажар на заводзе Diehl Metall Applications у Берліне
У пачатку траўня на поўдні Берліна адбыўся маштабны пажар. Загарэўся металургічны завод Diehl Metall Applications, над часткай горада паднялося воблака атрутнага дыму.
Канцэрн Diehl, якому належыць завод, вырабляе ў тым ліку сістэмы СПА Iris-T для Украіны. Але на берлінскім заводзе іх не рабілі, там апрацоўвалі металы, напрыклад, для аўтамабіляў.