Сёння даляр імкліва ірвануў угору
13- 21.06.2024, 12:18
- 8,906

Падскочыў адразу на пяць з паловай капеек.
На таргах у Менску 21 чэрвеня даляр даражэе на 5,65 капеек (1,78%) да 3,2329 беларускага рубля.
У аўторак і сераду даляр патаннеў на чатыры капейкі, а ўчора падаражэў на 1,65 капейкі.
Еўра расце сёння на 3,69 капейкі да 3,4531.
Расейскі рубель падае адразу на 11 капеек.
Таргі працягваюцца.
У пачатку года курсы былі наступнымі:
даляр - 3,1775
еўра - 3,52
расейскі рубель - 3,4991
кітайскі юань - 4,4414
Максімальна долар сёлета каштаваў на таргах 17 красавіка - 3,2809 беларускага рубля.