Лаўроў: Беларусь будзе дапамагаць «Талібану»
- 21.06.2024, 12:05
- 8,818

Праз АДКБ.
АДКБ, куды ўваходзіць і Беларусь, збіраецца развіваць супрацоўніцтва з талібамі, якія кантралююць уладу ў Афганістане.
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пасля нарады з калегамі з краін-членаў арганізацыі, піша ТАСС.
«Агулам выступаем за наладжванне больш устойлівага, сталага, прадметнага, нацэленага на рэалізацыю канкрэтных праектаў, дыялогу з урадам талібаў, які фактычна кантралюе краіну», - адзначыў Лаўроў.
З яго слоў, гэта было пераважнае меркаванне падчас дыскусіі міністраў.
Лаўроў адзначыў, што з тэрыторыі Афганістана працягвае зыходзіць тэрарыстычная пагроза з боку «Аль-Каеды» і «Ісламскай дзяржавы».
«Урад талібаў вядзе з гэтымі тэрарыстычнымі групоўкамі барацьбу, і мы ўважаем за прынцыпова важнае надаваць гэтай барацьбе садзейнічанне», – заявіў Лаўроў.
Групоўка «Талібан» прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у Расеі, Кыргызстане і Таджыкістане - краінах-членах АДКБ.