Арменія прызнала Палестыну як дзяржаву
- 21.06.2024, 11:10
- 3,408

Апублікаваная заява МЗС краіны.
Улады Арменіі абвясцілі аб прызнанні Палестыны як дзяржавы.
Пра гэта паведамляе прэс- служба Міністэрства замежных спраў Арменіі.
У ведамстве заявілі, што Арменія далучылася да рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН, якія заклікаюць да неадкладнага спынення агню ў Сектары Газа.
У МЗС падкрэслілі, што Арменія шчыра зацікаўленая ва ўстанаўленні міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, устанаўленні трывалага замірэння паміж юдэйскім і палестынскім народамі.
«На розных міжнародных пляцоўках мы заўсёды выступалі за мірнае і ўсёабдымнае ўрэгуляванне палестынскага пытання і падтрымліваем прынцып «дзвюх дзяржаў» урэгулявання ізраільска-палестынскага канфлікту», - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве заявілі, што Ерэван перакананы, што «гэта адзіны спосаб» гарантаваць, што палестынцы і ізраільцяне змогуць рэалізаваць свае законныя спадзяванні.
«На падставе вышэйпададзенага і пацвярджаючы сваю прыхільнасць міжнароднаму праву і прынцыпам роўнасці, суверэнітэту і мірнага суіснавання народаў, Рэспубліка Арменія прызнае дзяржаву Палестына», - гаворыцца ў паведамленні.