Сербія забіла самы позні гол у гісторыі Еўра, які змяніў вынік гульні
- 20.06.2024, 19:16
- 3,714
Лука Ёвіч забіў Славеніі на 5-й дабаўленай хвіліне.
Гол сербскага форварда «Мілана» Лукі Ёвіча ў канцы пятай дабаўленай да другога тайма хвіліны ў матчы групавога турніру Еўра-2024 супраць каманды Славеніі стаў самым познім у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, які змяніў вынік матчу (без уліку экстра-таймаў).
Сустрэча другога тура групавога турніру, якая адбылася 20 чэрвеня, скончылася з лікам 1:1.
Сербы прапусцілі на 69-й хвіліне, але змаглі зраўняць лік у канцоўцы. Ёвіч вызначыўся роўна на 95:00.
Ужо шосты раз на цяперашнім Еўра быў забіты гол у дададзены да другога тайма час, што ўжо больш, чым за ўвесь Еўра-2020 (5).
Разам з сербамі і славенцамі ў групе С таксама выступаюць каманды Англіі і Даніі, які згуляюць пазней за 20 чэрвеня.
У турнірнай табліцы ў Англіі пакуль тры балы, у Славеніі - два, у Даніі і Сербіі - па адным.