У эфіры расейскага «Матч ТВ» каментатар пачаў абражаць жанчын
16- 20.06.2024, 12:11
- 11,478

Ён расказаў пра «русаў» і «шмараў».
Расейскі тэлеканал «Матч ТВ» адхіліў ад працы каментатара Уладзіміра Іваніцкага: той назваў жанчын прасталыткамі ў жывым эфіры, паведамляе «Радыё Свабода».
Іваніцкі абразіў жанчын, каментуючы знешнасць расейскага самбіста Кірыла Князькова.
«Дзяўчынкі, бярыце на вока. Але толькі каб добрая пара была. Усякія прасталыткі нам не патрэбныя, у нас павінна быць добрая генетыка. Вось ідзе прадстаўнік русаў», - сказаў Іваніцкі.
Кіраўніцтва тэлеканала назвала такую форму выказвання думак "недазваляльнай". Князькоў таксама ўспрыняў словы Іваніцкага негатыўна.
Сам Іваніцкі, каментуючы сваё выказванне, назваў жанчын “шмарамі” яшчэ два разы. «Каго я там гэтым мог закрануць ці абразіць, я нават не ўяўляю. Што там, шмары пакрыўдзіліся, ці што?» - сярод іншага не зразумеў ён.