21 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траціна палякаў хоча прымаць уцекачоў толькі з Беларусі ды Украіны

Траціна палякаў хоча прымаць уцекачоў толькі з Беларусі ды Украіны
ФОТА: CHARTER97.ORG

Вынікі апытання.

Прыём Польшчай уцекачоў падтрымлівае 49% жыхароў краіны, 35% - з умовай, што гэта павінны быць грамадзяне суседніх краін, такіх як Украіна і Беларусь, сведчаць вынікі апытання, праведзенага службай Opinia24 для Gazeta Wyborcza.

Расея, якая таксама мяжуе з Польшчай, у публікацыі не згадваецца.

14 адсоткаў рэспандэнтаў згодныя з прыёмам уцекачоў з іншых дзяржаў, 2 адсоткі супраць прыёму, 9 адсоткаў не маюць меркавання наконт гэтага пытання.

Са звестак даследавання, найбольш адкрытымі да ўцекачоў з'яўляюцца жыхары буйных гарадоў (32% падтрымкі для грамадзян усіх краін), найменш адкрытыя - жыхары у гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек (8%), і сельскай мясцовасці (10%).

59% апытаных падтрымліваюць выкарыстанне загараджальных мер (так званых “пушбэкаў”, калі мігрантаў выдвараюць з тэрыторыі краіны) на польска-беларускай мяжы.

80% не супраць, каб уцекачы працавалі ў сферы гандлю, паслуг, медыцыны. 58% апытаных не жадаюць бачыць такіх замежнікаў сярод палітыкаў.

У якасці суседзяў уцекачоў гатовы прыняць 75% удзельнікаў даследавання, у якасці зяця — 64%.

Апытанне праводзілася 4-5 чэрвеня метадам камп'ютарнага і тэлефоннага інтэрв'ю, удзел прыняла 1001 асоба.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках