На Меншчыне праз град на трасе спыняліся аўтамабілі
4- 18.06.2024, 20:04
- 17,236
Траса Менск – Магілёў заледзянела.
18 чэрвеня на Меншчыне праз град спыняліся аўтамабілі. Так, відавочцы гавораць пра трасу М4 Менск – Магілёў. На ёй была сапраўдная завіруха. Траса заледзянела, паведамляе «Еўрарадыё».
Град «памерам з буйныя вішні» прайшоў і ў некаторых раёнах сталіцы (напрыклад, у Шабанах).