13 лiпеня 2024, Субота, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары Грузіі і Турцыі пабіліся на трыбунах перад матчам Еўра

15
Заўзятары Грузіі і Турцыі пабіліся на трыбунах перад матчам Еўра

Відэа.

Заўзятары зборных Грузіі і Турцыі пабіліся на трыбунах стадыёна Дортмунда перад пачаткам матча каманд у першым туры групавога этапу чэмпіянаце Еўропы ў футболе. Відэа з гэтым інцыдэнтам з'явілася ў сацсетцы Х.

У бойцы ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Неўзабаве фанатаў разнялі паліцыянты.

Матч каманд Грузіі і Турцыі пачнецца а 19.00 паводле Менску.

З усіх удзельнікаў Еўра-2024 Грузія займае самае нізкае месца ў рэйтынгу ФІФА, размяшчаючыся на 75-м радку. Турцыя займае 40-е месца. Грузіі з лістапада 2021 года не ўдавалася перамагчы супраціўніка, які быў у рэйтынгу вышэйшы за 40-ы радок.

Для каманды Грузіі Еўра-2024 стане першым у яе гісторыі турнірам такога ўзроўню.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках