13 лiпеня 2024, Субота, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў абвінавацілі ў адмове ад службы з пачатку вайны ва Украіне

Больш за 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў абвінавацілі ў адмове ад службы з пачатку вайны ва Украіне

У траўні 2024 года быў устаноўлены рэкорд у разглядзе падобных спраў.

З пачатку расейскага ўварвання ва Украіне ў расейскія вайсковыя суды паступілі больш за 10 тысяч спраў аб адмове ад службы, піша “Медыязона”.

З моманту абвяшчэння мабілізацыі ў верасні 2022 года, калі вайскоўцам забаранілі звальняцца, у суды паступіла 9059 спраў паводле арт. 337 КК РФ (самавольнае пакіданне часткі або месца службы), 627 спраў паводле арт. 332 КК РФ (Невыкананне загада) і 339 спраў паводле арт. 338 КК РФ (Дэзерцірства). Абвінавачанымі ў гэтых справах праходзяць 10 085 чалавек, у дачыненні да 8 594 з іх ужо вынеслі прысуд.

У траўні 2024 года быў устаноўлены рэкорд у разглядзе такіх спраў. У мінулым месяцы ў суды паступіла 844 справы аб самавольным пакіданні часткі, 43 працэсы за невыкананне загаду і 42 справы аб дэзерцірстве. Выданне адзначае, што падобныя справы разглядаюць у сціслыя тэрміны і суды выносяць прысуды з беспрэцэдэнтнай хуткасцю - па 34-35 пастаноў на дзень. Часцей за ўсё вайсковыя суддзі прызначаюць умоўныя тэрміны вайскоўцам, што дазваляе камандаванню адпраўляць іх вайскоўцаў на фронт.

Са звестак “Медыязоны”, да пачатку мабілізацыі і ўзмацненні жорсткасці пакарання паводле “вайсковых артыкулаў”, расейскіх вайскоўцаў практычна не пераследвалі за такія справы. У студзені 2022 года такіх спраў было менш за сто і ўсе яны тычыліся самавольнага пакідання часткі.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін у верасні 2022 года падпісаў указ аб "частковай мабілізацыі". Тады ж Дзярждума прыняла папраўкі да артыкулаў Крымінальнага кодэкса аб злачынствах супраць вайсковай службы: у іх дадалі часткі аб учыненні злачынства падчас мабілізацыі або ваеннага становішча, узмацнілі жорсткасць пакарання за дэзерцірства або самавольнае пакіданне часці і ўвялі пакаранне за добраахвотную здачу ў палон. Неўзабаве вайсковыя суды былі загачаныя крымінальнымі справамі супраць грамадзян, якія надумалі сысці са службы.

У лютым гэтага года праект «Ідзіце лесам» паведаміў, што колькасць ахвочых дэзертаваць з шэрагаў расейскага войска ва Украіне за год вырасла ў дзесяць разоў. Так, калі ў студзені 2023 года ў арганізацыю звярнуліся 28 дэзерціраў, то ў студзені 2024 года гэтая лічба павялічылася да 284. У пачатку гэтага года дэзерціры склалі 36 адсоткаў ад агульнай колькасці ўсіх, хто звярнуўся ў праект, з іх 30 адсоткаў былі мабілізаваныя, 50 адсоткаў - кантрактнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, і 10% - кантрактнікі, якія пайшлі служыць да 24 лютага 2022 года. Яшчэ 10% прыпала на ўсіх астатніх. Пры гэтым кантрактнікі не заўсёды былі добраахвотнікамі, якія зазналі прапаганду і вярбоўку: частка з іх вайскоўцы тэрміновай службы, якіх сілком перавялі на кантракт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках