13 лiпеня 2024, Субота, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр: Асяроддзе водзіць Лукашэнку за нос

18
Афіцэр: Асяроддзе водзіць Лукашэнку за нос

Беларускі дыктатар не разумее, што адбываецца ў краіне.

У Беларусі падрыхтавалі праект сакрэтнага ўказа аб удакладненні парадку ацэнкі стану нацыянальнай сістэмы бяспекі. У чым сёння рэжым бачыць для сябе пагрозу? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў на ўмовах ананімнасці з беларускім афіцэрам:

- Пасля 2020 года галоўная небяспека для Лукашэнкі адна - беларускі народ. Натуральна, размова аб нейкім паўстанні сёння не ідзе. Галоўныя пагрозы знаходзяцца ў эканоміцы, страце працоўных рук, лаяльнасці людзей. Менавіта гэтыя сферы не даюць спакою рэжыму.

- Наколькі Лукашэнка атрымлівае рэальныя ацэнкі пагроз для яго рэжыму?

- Мне складана ўявіць, што Лукашэнка атрымлівае рэальную ацэнку таго, што адбываецца ў краіне. Перш за ўсё - праз страх тых, хто яму дакладвае.

Гэта старая савецкая звычка. Падчас праверак ніхто не чакае ад цябе, што ты пакажаш на рэальныя праблемы, якія варта ліквідаваць, каб палепшыць сітуацыю. Праверку трэба «прайсці». Як ты гэта зробіш - не важна. Галоўнае, каб ніякіх праблем не было выяўлена, бо гэта можа каштаваць табе пасады.

Ёсць нястача - прыхлусі, ёсць недахопы - перафарбуй. Таму я няўпэўнены, што Лукашэнка атрымлівае інфармацыю аб рэальным становішчы рэчаў у краіне. У нас не кожны афіцэр уяўляе, што адбываецца ў яго частцы.

Так, ёсць канкурэнцыя паміж рознымі структурамі - МУС, КДБ, войскам. Усе капаюць адзін пад аднаго. Шукаюць сакавіты кампрамат. Але гэтыя дзеянні не накіраваныя на выпраўленне сітуацыі ў ведамстве. Трэба толькі «скалупнуць» свайго канкурэнта. Лукашэнка таксама не заўсёды настроены на тое, каб замяняць праблемнага мэнэджара. Лягчэй жа кіраваць, калі цябе атачаюць людзі, якія знаходзяцца на кручку.

- Выходзіць, Лукашэнка не разумее, што адбываецца ў краіне?

- У сучаснай вайсковай навуцы выведка і ацэнка супраціўніка мае ключавое значэнне. Нехта ж уклаў у галаву Пуціна думку, што «Кіеў можна ўзяць за тры дні». Нехта ж уклаў Лукашэнку ў галаву ідэю, што на выбарах у 2020 годзе можна намаляваць сабе 80%, а табе за гэта нічога не будзе. Гэтыя сістэмы няздольныя аб'ектыўна ацэньваць рызыкі. Бо трэба шчыра прызнаць і сказаць Лукашэнку: «Людзі вас ненавідзяць, грошы на прапаганду і войска раскралі, а мы вам некалькі гадоў запар хлусілі».

Лягчэй трымаць гаспадара ў «цёплай ванне», інфармацыйным кокане. Не здзіўлюся, што Вальфовіч, які расказваў пра гэты сакрэтны ўказ, наўмысна водзіць Лукашэнку за нос.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках