УСУ эфектна знішчылі бліндажы расейцаў з дапамогай ударных дронаў
- 18.06.2024, 16:29
- 3,868

Відэафакт.
Воіны 140-га асобнага выведвальнага батальёна Вайскова-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны апублікавалі ў Facebook эфектныя кадры начнога паражэння бліндажоў супраціўніка з дапамогай ударных дронаў.
«Эфектыўнае знішчэнне бліндажоў супраціўніка з дапамогай ударных дронаў. Ціхая пільнасць, хуткія дзеянні! – пішуць вайскоўцы.
Судзячы з апублікаваных кадраў, цёмны час дня не мяшае абаронцам Украіны рабіць сваю працу.