Як беларускі шляхціц натхніў Сянкевіча
- 18.06.2024, 11:02
- 2,496
Біяграфія Габрыэля Вайніловіча была выкарыстаная для стварэння вобраза Анджэя Кміціцы ў «Патопе».
Габрыэль Вайніловіч быў прадстаўніком аднаго з найстарэйшага шляхецкага роду на Літве, які меў герб «Сыракомлі са змяненнем» (больш за 100 прозвішчаў). Гэтаму роду першапачаткова належалі землі, якія цяпер знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь, піша vklby.com.
Дакладная дата нараджэння Габрыэля Вайніловіча, польскага палкоўніка, стольніка наваградскага, старасты ліцінскага і красненскага, невядомая. Таксама нічога не вядома пра тое, дзе ён атрымаў адукацыю.
Як практычна ва ўсіх атожылкаў старадаўніх родаў, сілы Габрыэля былі накіраваныя на вывучэнне вайсковай справы. Сваю кар'еру ён пачаў у каронным войску. Вайсковы талент упершыню выявіўся, калі змагаўся ён супраць паўстанцаў казакоў Багдана Хмяльніцкага. У бітве пад Жоўтымі Водамі Вайніловіч камандаваў палком рэестравых казакоў.
Затым каралём Рэчы Паспалітай быў адпраўлены ў якасці пасла да хаўрусніка Багдана Хмяльніцкага крымскага хана Тугай-бея. Ледзь дабраўшыся да Крыма, ён быў узяты татарамі ў палон, дзе і прабыў два гады.
Пасля вяртання з палону Габрыэль Вайніловіч уступіў у войскі Ярэмі Вішнявецкага, служыў ротмістрам, потым - паручнікам у польскага военачальніка Станіслава Патоцкага. Удзельнічаў у бітве пад Белай Царквой у 1651 годзе.
У 1655 годзе ў пачатку вайны Маскоўскага царства з Рэччу Паспалітай (1654 - 1667 гг), Вайніловіч на чале атрада лёгкай кавалерыі, колькасцю ў 1800 коннікаў, перакрыў шлях казацкім аддзелам пад крэпасцю Бучач, спроба захопу горада правалілася.
У канцы 1665 года Габрыэль Міхаіл Вайніловіч са сваім атрадам адправіўся ў малую Польшчу, дзе 7 снежня ў бітве пад Кросна разбіў аб’яднаныя сілы шведаў і войскі былога польскага камандзіра Аляксандра Працкага. Ён вызваліў горад, узяў у палон Працкага і расстраляў яго за здраду радзіме.
Працягваючы ваяваць у малой Польшчы, Габрыэль Вайніловіч у ваколіцах мястэчка Беч арганізаваў партызанскую дзейнасць. Удзельнічаў у вызваленні гарадкоў Вялічкі і Вішніца, а па дарозе да Кракава, камандуючы двума палкамі, ён разбіў некалькі шведскіх атрадаў. Затым узяў Новы-Сонч, біўся пад Непаламіцам, знішчыў шведскі гарнізон у горадзе Бохня і выйшаў пад Кракаў.
У лютым наступнага 1656 года Вайніловіч аб'яднаўся са Стэфанам Чарнецкім і адправіўся ваяваць на лінію Перамышль - Сандамір. Там ён удзельнічаў у бітве пад Яраславам (Польшча). Затым быў прызначаны паручніка каралеўскай казацкай харугвы, а ў пераможнай бітве пад Варкай ён ужо камандаваў гетманскім конным палком.
У гэтым жа 1656 годзе Габрыэль Вайніловіч удзельнічаў у паходзе на Прусію. Быў вайсковым дарадцам польнага гетмана літоўскага Вінцэнта Корвіна-Гансеўскага, выконваў задачы выяўлення брадоў ў рэках і арганізацыі раптоўных нападаў у тыле праціўніка. На чале атрада наёмных крымскіх татараў ваяваў у бітве пад Прасткамі, дзе 8 кастрычніка было пабітае пруска-шведскае войска Багуслава Радзівіла.
У 1660 годзе Вайніловіч ваюе на сваёй радзіме, а менавіта ва ўсходняй частцы ВКЛ. Там яму ўдалося вылучыцца ў бітве на Палонцы. У ходзе бою ён камандаваў кавалерыйскай часткай правага крыла войска Чарнецкага. На чале панцырных і лёгкай конніцы ён абышоў левы фланг войска маскоўскага ваяводы Хаванскага і выйшаў яму ў тыл. Хуткім ударам, у цвёрдым баі, яму ўдалося разбіць рэзервовыя конныя атрады Аляксандра Трубяцкога, тым самым выклікаўшы замяшанне ў шэрагах праціўніка. Вайніловіч прымусіў бегчы значныя аддзелы маскоўскай кавалерыі, што значна перавышалі па колькасці і якія былі перакінутыя з рэзерву. Пасля, сумесна з аддзеламі Паўла Сапегі і Чарнецкага, ён разграміў маскоўскае войска.
У кастрычніку таго ж 1660 года Вайніловіч зноў змагаецца з маскоўскімі войскамі, на гэта раз у бітве на рацэ Бася. Падчас разгрому войскаў маскоўскага ваяводы Юрыя Даўгарукага, ён камандаваў спачатку каралеўскім палком, а затым ўдарнай кавалерыйскай групай з дзевяці харугваў. У гэтым жа месяцы ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Талачынам.
Праз тры гады ў 1663 годзе Габрыэль Міхаіл Вайніловіч загінуў у раёне Задняпроўе. Дзе яго пахавалі невядома. Пасля сябе ён пакінуў рукапіс пад назвай «Vade mecum» («Ідзі са мной»), які праз стагоддзі выкарыстаў польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч пры напісанні сваёй вядомай трылогіі «Агнём і мячом». Самога ж Вайніловіча як гістарычны твар пісьменнік вывеў на старонках другой частцы трылогіі (раман «Патоп»), а яго біяграфію выкарыстаў для стварэння літаратурнага персанажа Анджэя Кміціцы.