26 чэрвеня 2024, Серада, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызначыў сваю стрыечную пляменніцу намесніцай міністра абароны РФ

15
Пуцін прызначыў сваю стрыечную пляменніцу намесніцай міністра абароны РФ
Ганна Цывілёва

Ганна Цывілёва - дачка нядаўна памерлага брата кіраўніка РФ Яўгена Пуціна.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, якога шукае Міжнародны крымінальны суд, прызначыў Ганну Цывілёву намесніцай міністра абароны РФ. Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае агенцтва "РИА новости".

“РИА Новости” удакладняе, што Пуцін прызначыў Леаніда Горніна першым намеснікам міністра абароны, а Цывілёву і Паўла Фрадкова - намеснікамі міністра.

Цывілёва - дачка нядаўна памерлага Яўгена Пуціна, брата самаабвешчанага прэзідэнта РФ, замужам за экс-губернатарам Кемераўскай вобласці Сяргеем Цывілёвым. Пасля «інаўгурацыі» Пуціна Цывілёў атрымаў пасаду кіраўніка мінэнэрга ў новым урадзе РФ.

Павел Фрадкоў - сын былога дырэктара Службы замежнай выведкі РФ і экс-кіраўніка расейскага ўрада Мікалая Фрадкова. "Медуза" адзначае, што з 2021 года новы супрацоўнік мінабароны РФ быў першым намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Расеі. Ва ўказе аб прызначэнні Фрадкова-малодшага ў мінабароны РФ гаворыцца, што ён вызвалены ад ранейшай пасады.

Горнін раней займаў пасаду першага намесніка кіраўніка расейскага мінфіна. Цывілёва з красавіка 2023 года ўзначаліла дзяржаўны фонд падтрымкі ўдзельнікаў так званай "спецыяльнай вайсковай аперацыі" "Абаронцы Айчыны".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках