За самы дарагі дом у Менску ў траўні пакупнік аддаў больш за мільён даляраў
5- 17.06.2024, 15:47
- 8,178
![За самы дарагі дом у Менску ў траўні пакупнік аддаў больш за мільён даляраў](https://i.c97.org/ai/599305/aux-head-1718628424-20240326_foto2_360.jpg)
Дзе менавіта ён знаходзіцца.
Самы дарагі дом, прададзены ў траўні 2024 года, знаходзіцца ў Менску каля заказніка Лебядзіны. Яго купілі за 1 мільён 160 тысяч даляраў. Realt расказаў, дзе менавіта ён знаходзіцца.
Камяніца была пабудаваная ў 2020 годзе. Належыць ён да элітнага жылога комплексу «Алімпік Парк», у складзе якога 19 шматпавярховых дамоў падвышанай камфортнасці, 13 катэджаў і 6 дуплексаў. Побач развітая інфраструктура, вадасховішча Дразды. Агульная плошча дома складае 517 квадратных метраў, а ўласны надзел займае амаль 14 сотак.
![](https://i.c97.org/ai/599305/aux-1718628420-1.jpg)