Палачанін прапанаваў сяброўцы кінуць нож яму ў жывот
1- 17.06.2024, 15:33
- 9,970
![Палачанін прапанаваў сяброўцы кінуць нож яму ў жывот](https://i.c97.org/ai/599303/aux-head-1718627579-20240326_foto2_360.jpg)
Што было далей?
У Полацку двое мужчын надумалі правесці вечар з алкаголем у кампаніі дзвюх сябровак. Падчас вечарынкі яны надумалі пацешыцца гульнёй у дартс. Набору для гульні не знайшлося, таму кампанія пачала выкарыстоўваць апрацоўчую дошку і сцізорык, паведамілі ў міліцыі.
Неўзабаве ўладальніку кватэры гэта падалося сумным, і ён прапанаваў больш экстрэмальную гульню. Мужчына прапанаваў адной са знаёмых кінуць нож у ягоны жывот. Пасля некалькіх няўдалых спроб узнік канфлікт, падчас якога жанчына ўзяла нож і ўбіла яго ў жывот гаспадару.
Аб стане пацярпелага мужчыны інфармацыя не выдаецца, тым не менш у дачыненні да жанчыны была распачатая крымінальная справа.