Кібермахляр прыехаў у Беларусь, каб зняць грошы ў банкамаце
5- 17.06.2024, 12:28
- 12,148

У акулярах і каптуры.
20-гадовы хлопец прыехаў з РФ, каб зняць грошы, якія адводзілі ў беларусаў з дапамогай фішынгавых сайтаў. Для маскавання ён выкарыстоўваў акуляры і каптур, але яго ўсё адно затрымалі. Ён паспеў зняць больш за 5000 рублёў.
Паводле інфармацыі следства, кіберзлачынцы размясцілі ў інтэрнэце фішынгавыя спасылкі на сайты, якія імітуюць афіцыйныя старонкі беларускіх банкаў.
На гэтых сайтах прапанавалі за ўзнагароду запоўніць анкету і ўвесці рэквізіты карткі, каб атрымаць грошы. Людзі пакідалі звесткі, пасля чаго ашуканцы прывязвалі карткі да аплатных сэрвісаў і выкрадалі грошы.
Мужчына ўзяты пад варту.