Ліцэю БДУ прысвоенае імя Фелікса Дзяржынскага
45- 17.06.2024, 10:51
- 8,566
Ліцэй змяніў сваю старонку у Telegram.
Пра тое, што ліцэю БДУ могуць прысвоіць імя Жалезнага Фелікса, стала вядома ў сакавіку падчас працоўнай сустрэчы дырэктаркі ліцэя Таццяны Мамчыц з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Таццяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю «калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя «выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Дзяржынскага», паведамляе тэлеграм-канал Ліцэя БДУ.