14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь ссоўваецца Чарнаморскі дажджлівы цыклон «Н»

1
На Беларусь ссоўваецца Чарнаморскі дажджлівы цыклон «Н»

Якое надвор'е чакаць у найбліжэйшыя дні.

На Беларусь ссоўваецца Чарнаморскі дажджлівы цыклон "Н". Як піша тэлеграм-канал Nadvorie, ён не прынясе якіх-небудзь страшных наступстваў, хаця навальніцы будуць.

«Хоць мы і ўцягнутыя ў ягоную цыркуляцыю, але пакуль у Беларусі нічога цікавага не будзе… Цікавейшае надвор'е будзе, калі цыклон перамесціцца на поўнач і яго цэнтр апынецца ў р-не Бранска, РФ. Гэта адбудзецца апоўдні панядзелка, 17 чэрвеня: навальніцы і залевы на ўсходняй палове краіны, месцамі нават вельмі інтэнсіўныя», - гаворыцца ў паведамленні.

Мала таго, ужо ў аўторак-сераду (18-19 чэрвеня) на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць вельмі цёплае паветра з поўдня Еўропы. Гэта забяспечыць дзённыя тэмпературы 19 чэрвеня да +29 ... +32°С.

Але працягнецца спякота не доўга, «таму што з паўночнага захаду ў наш рэгіён пачне прабівацца халаднаватае паветра з Атлантыкі». «19 чэрвеня, у другой палове дня, тэрыторыю РБ будзе перасякаць цалкам сабе актыўны, з комплексам неспрыяльных з'яў надвор'я халодны атмасферны фронт. ECMWF прагназуе [карта] яго з хвалямі. Так што, чакаем ... », - Падзяліўся прагнозам экспэрт тэлеграм-канала Nadvorie.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках