Чаго чакаць ад беларускага рубля пасля новых санкцый
7- 17.06.2024, 8:07
- 17,522
![Чаго чакаць ад беларускага рубля пасля новых санкцый](https://i.c97.org/p/articles/ai-242650-aux-head-201703030_money_t.jpg)
Прагноз ад аналітыкаў.
На мінулым тыдні на расейскі фінансавы рынак прыляцеў чарговы "чорны лебедзь" – 12 чэрвеня Мінфін ЗША абвясціў аб увядзенні чарговых санкцый у дачыненні да расейскіх і замежных кампаній і фізічных асоб, у лік якіх увайшла Маскоўская міжбанкаўская валютная біржа з яе структурнымі падраздзяленнямі. У сувязі з гэтым ММВБ спыніла правядзенне валютных таргоў далярамі ЗША і еўрамі, а крыху пазней і ганконжскім далярам. Якіх курсаў валют чакаць на гэтым тыдні? Пра гэта ў прагнозе ад myfin.by.
З вялікай дзеллю імавернасці айчынныя банкі нейкі час захаваюць пашыраныя калідоры, асабліва ў расейскім рублі. Але сам факт скасавання таргоў далярамі і еўрамі на ММВБ не прывядзе да зніжэння абарачэння гэтых валют.
Пры фармаванні курсаў у абменніках беларускія банкі з вялікай дзеллю імавернасці могуць арыентавацца на ўнутраную інфармацыю ў абменных курсах, якую яны атрымліваюць са сваіх каналаў ад расейскіх калег. Але, паўторымся, не выключана, што праз зніжэнне попыту на даляры і еўры на расейскім валютным рынку, абменны курс расейскага рубля можа ўмацавацца.
На гэтым тыдні будзем арыентавацца на курс даляра ЗША на беларускім валютным рынку каля USD/BYN 3,2350, але абумоўлена гэта будзе ў большай ступені ўмацаваннем даляра на Форэксе. З гэтай жа прычыны еўра можа таннець. Расейскі рубель застаецца каля RUB/BYN 3,550 за 100 расейскіх рублёў.