22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны атакавалі ангар з самалётамі ў Растоўскай вобласці

6
Украінскія дроны атакавалі ангар з самалётамі ў Растоўскай вобласці

Зніклі пяць знішчальнікаў.

Гэтай ноччу, 14 чэрвеня, дроны атакавалі аэрадром Марозаўск у Растоўскай вобласці РФ. У сетцы з'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Twitter (Х) вайсковага аналітыка Брэйдзі Афрыка.

«Наступствы нядаўняга ўдару Украіны па авіябазе Марозаўск у Расеі бачныя на новых спадарожнікавых здымках. У апошні раз Украіна нанесла ўдар па гэтай базе ў пачатку гэтага года ў красавіку», - адзначыў аналітык.

У выніку ўдару пашкоджаныя самалёты на вайсковым аэрадроме і электрападстанцыя.

У ангары, як можна ўбачыць на фатаграфіях, знаходзіліся як мінімум 2 знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Яшчэ некалькі такіх самалётаў, якія стаялі на вольным паветры, магчыма, атрымалі пашкоджанні.

Як бачна на спадарожнікавых здымках, з аэрадрома Марозаўска зніклі ўсе расейскія знішчальнікі.

Нагадаем, уначы 14 чэрвеня ў Марозаўску ў Растоўскай вобласці раздаліся выбухі і ўзнік пажар. У некаторых дамах знікла святло.

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў паведаміў, што сілы СПА нібыта паспяхова адбілі масавую атаку БПЛА на тэрыторыі вобласці.

Адзначым, што ў горадзе размешчаны вайсковы аэрадром, дзе базуюцца знішчальнікі Су-34, Су-24 і Су-24М.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках