Затрыманы першы намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама
27- 14.06.2024, 16:16
- 23,152

За хабары на тысячы даляраў.
Паводле падазрэння ў карупцыі затрымалі першага намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама Валянціна Зайчука. Інфармацыя пра гэта ў незалежных СМІ з’явілася яшчэ ў лютым. 14 чэрвеня на нарадзе з Саветам Міністраў яе пацвердзіў Лукашэнка, зазначае «Зеркало».
Следства па чыноўніку ідзе ўжо паўгода. Паводле слоў Лукашэнкі, Зайчуку інкрымінуецца «атрыманне ўзнагароды ў якасці хабару на тысячы даляраў за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю».
Нагадаем, незалежныя СМІ аб затрыманні Зайчука паведамілі яшчэ 21 лютага. Крэсла першага намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама Валянцін Зайчук заняў 18 чэрвеня 2021 года. Гэта яго прызначэнне (як і папярэднія) узгадніў Аляксандр Лукашэнка.
Зайчук курыраваў пытанні аграпрамысловага комплексу і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.