22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін агучыў вар'яцкія ўмовы для спынення вайны

60
Пуцін агучыў вар'яцкія ўмовы для спынення вайны

Сярод іх - поўны вывад украінскіх войскаў з чатырох абласцей.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея спыніць агонь і пойдзе на перамовы, калі Украіна цалкам адмовіцца ад Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

На сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Расеі ён заявіў, што Украіна павінна поўнасцю вывесці свае войскі з усёй тэрыторыі гэтых абласцей, а таксама адмовіцца ад сяброўства ў Паўночнаатлантычным Альянсе.

«Як толькі Кіеў заявіць, што гатовы і пачне рэальны вывад войскаў, а таксама заявіць аб адмове ад уступлення ў NАТO, мы неадкладна загадаем спыніць агонь і пачнём перамовы. Гарантуем бяспечны адвод украінскіх частак і злучэнняў. Нашая прынцыповая пазіцыя - нейтральны, пазаблокавы і бяз'ядзерны статус для Украіны, яе дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя», - сказаў Пуцін.

Ён запэўніў, што размова ідзе не аб замарозцы вайны, а аб яе канчатковым заканчэнні. Пры гэтым крамлёўскі дыктатар патрабуе зафіксаваць у міжнародных дамовах статус Крыма, Севастопаля, Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей «як рэгіёнаў РФ».

«Базавыя пагадненні па мірным урэгуляванні павінны быць зафіксаваныя міжнароднымі дамовамі, натуральна, мяркуецца і скасаваннк санкцый супраць Расеі. Мы заклікаем перагарнуць трагічную старонку гісторыі і паступова аднаўляць стасункі з Украінай і Еўропай», - дадаў Пуцін.

Як вядома, украінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што Украіна пойдзе на перамовы з Масквой толькі пасля поўнага вываду акупацыйных войскаў з яе тэрыторыі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках