14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя гарады Беларусі з перавышэннем узроўню пылу ў паветры

3
Названыя гарады Беларусі з перавышэннем узроўню пылу ў паветры

Іх восем.

Белгідрамет з 5 да 12 чэрвеня зафіксаваў перавышэнне нарматываў ГДК (гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі) рэчываў у паветры васьмі гарадоў Беларусі, паведамляе БелТА.

Маніторынг стану атмасфернага паветра праводзіцца ў 19 прамысловых гарадах Беларусі, уключаючы абласныя цэнтры, а таксама гарады Полацк, Наваполацк, Ворша, Бабруйск, Мазыр, Рэчыца, Светлагорск, Пінск, Жлобін, Ліда, Салігорск, Барысаў і Баранавічы. У гарадах устаноўлена 67 стацыянарных станцый. 16 станцый - аўтаматычныя, працуюць і перадаюць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу.

Так, у першай палове чэрвеня перавышэнні ГДК у цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 10 мкм (гэта пыл памерам да 10 мікрон) фіксавалася ў Гомелі (сярэднедзённая канцэнтрацыя, адзін дзень), а таксама максімальна разава ў паветры Бярозы, Добруша, Маладзечна. У Добрушы назіраліся перавышэнні ў найдрабнейшым пыле да 2,5 мікрон.

Перавышэнні нарматываў ГДК прыземнага азону былі ў паветры Берасця і Магілёва.

У фармальдэгідзе перавышэнні фіксаваліся ў паветры Магілёва (у 1,2 - 1,7 раза), Берасця (у 1,1 - 2,2 раза), Гародні (у 1,1 - 1,7 раза) і Менска (у 1,2 - 2,7 разы).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках