Пад Жыткавічамі легкавік рэзнуўся у лася
14- 14.06.2024, 12:09
- 7,926

Пасажырка і яе 6-гадовая дачка ў рэанімацыі.
Два чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы ў аварыі, якая здарылася 13 чэрвеня ў Жыткавіцкім раёне.
Як паведамілі ў абласной ДАІ, а 22.20 25-гадовы кіроўца Opel ехаў па трасе М10 мяжа РФ - Гомель - Кобрын з боку Мікашэвічаў у кірунку Жыткавічаў. На 294-м кіламетры дарогі ў зоне дзеяння знака «Дзікія жывёлы» ён збіў лася, які раптам выбег на праезную частку.
У выніку ДТЗ 34-гадовая пасажырка аўто і яе 6-гадовая дачка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Жывёліна здохла.
