З Беларусі ў Балгарыю зноў запускаюць аўтобусныя туры
5- 14.06.2024, 11:33
- 14,468

Колькі будзе паездка?
З Беларусі ў Балгарыю запускаюць аўтобусныя туры. Пад паездку турфірмы адкрываюць сваім кліентам шэнгенскія візы, паведамляе Рэспубліканскі саюз тураператараў (РСТА).
Аўтобусны маршрут у Балгарыю ідзе праз Польшчу, Славакію, Вугоршчыну і Румынію.
Тураператары адзначаюць, што 10-дзённы адпачынак на моры ў Балгарыі з праездам аўтобусам з Менска каштуе ў турфірмах ад 335 еўра за размяшчэнне, пражыванне і экскурсійнае абслугоўванне плюс 225 еўра за транспартны пакет.
Пад паездку турыстычныя кампаніі адкрываюць для сваіх кліентаў шэнгенскія візы. Тэрмін афармлення візы - 14 каляндарных дзён.