21 лiпеня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь везлі спірт сумнеўнай якасці з Расеі

3
У Беларусь везлі спірт сумнеўнай якасці з Расеі

Два аўтамабілі затрыманыя.

Гомельскія мытнікі ўстанавілі два факты незаконнага транспартавання больш як 500 літраў вадкасці з утрыманнем спірту. Немаркаваны спірт, які мог апынуцца на нелегальным рынку алкагольнай прадукцыі ўвозілі з Расеі два грамадзяніны Беларусі, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Грузавы Mercedes і легкавы Ford Focus спынілі для праверкі на адным з адцінкаў трасы М10 у Добрушскім раёне. У багажніку легкавіка мытнікі знайшлі пластыкавыя каністры са спіртам сумнеўнай якасці. У грузавым аўто спірт паспрабавалі схаваць за валам поліэтыленавай плёнкі і пустой пластыкавай тары.

Экспэртыза паказала, што ўтрыманне этылавага спірту ў складзе вадкасці, якая незаконна перамяшчаецца, складае не менш як 94 адсоткі.

Кіроўцамі транспартных сродкаў былі 49-гадовы і 46-гадовы жыхары Бабруйска. Мытнікі склалі на іх пратаколы паводле ч. 3 арт. 13.21 КоАП (Перамяшчэнне фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш як пяці літраў (пяці кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі). За незаконнае транспартаванне спірту ім пагражае штраф да ста базавых адзінак з магчымай канфіскацыяй прадукцыі ў частцы перавышэння дапушчальнай колькасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках