14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

С-500 у Крыме: у Паветраных сілах Украіны распавялі дэталі пра чарговую вундэрвафэ РФ

13
С-500 у Крыме: у Паветраных сілах Украіны распавялі дэталі пра чарговую вундэрвафэ РФ

І заклікалі дачакацца вынікаў С-500 у баі.

Спікер Паветраных сіл Украіны Ілля Яўлаш у эфіры тэлемарафону пракаментаваў нядаўнюю заяву кіраўніка ГУВ МА Украіны Кірыла Буданава аб тым, што РФ перамясціла ў Крым свае найноўшыя комплексы СПА С-500.

- Увогуле, аб гэтым комплексе вядома няшмат з публічных крыніц, паколькі вораг выкарыстаў сістэмы менавіта С-300 і С-400. Мы бачылі, як дастаткова паспяхова могуць змагацца Сілы абароны з гэтымі комплексамі. З іх інфармацыі (РФ), С-500 значна перавышае паказчыкі С-400, можа працаваць у спарцы з іншымі комплексамі, спалучацца з тымі ж С-300 ці С-400, - сказаў Яўлаш.

Ён таксама дадаў, што паводле звестак расейскага боку, іх комплексы С-500 здольныя працаваць на значна большай дыстанцыі і на вялікіх вышынях.

- Зрэшты, у баі мы яго пакуль не бачым, таму давайце дачакаемся. Паколькі мы ведаем, што расейская прапагандысцкая машына, яна ўжо прызвычаілася завышаць паказчыкі. Таму давайце дачакаемся і ўбачым, на што яны здольныя, - растлумачыў Яўлаш.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках