14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ГЦ мянчанка напала на дзвюх наведвальніц

17
У ГЦ мянчанка напала на дзвюх наведвальніц
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА MAGAZINY.SU

Каб проста спагнаць злосць.

Суд у Менску вынес прысуд жанчыне, якая беспадстаўна ўдарыла дзвюх наведвальніц гандлёвага цэнтра.

Як піша агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру, непаўналетняя дзяўчына шпацыравала са знаёмай па гандлёвым цэнтры на вуліцы Пятра Глебкі. Раптам да яе падышла незнаёмая жанчына і, нічога не кажучы, стукнула кулаком у жывот.

Пасля яна нанесла ўдар яшчэ адной наведвальніцы ГЦ у пляча. Яе затрымаў мужчына, які праходзіў міма, і перадаў ахоўніку.

У дачыненні да мянчанкі распачалі крымінальную справу. Свае паводзіны яна патлумачыла тым, што была засмучаная адсутнасцю сталага месца працы, таму надумала спагнаць злосць на мінакоў.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу сумай 30 базавых адзінак (1200 рублёў).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках