22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі вайсковы аэрадром «Марозаўск» з расейскімі Су-34 і Су-24

5
Дроны атакавалі вайсковы аэрадром «Марозаўск» з расейскімі Су-34 і Су-24

У Растоўскай вобласці РФ прагрымелі магутныя выбухі.

Жыхары Расеі ўночы на пятніцу, 14 чэрвеня, паскардзіліся на выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома "Марозаўск" у Растоўскай вобласці. У сеціве напісалі аб нападзе невядомых БПЛА, перадаюць украінскія СМІ.

Расейцы паведамілі, што ў бок горада "нешта ляціць і гудзе" і яго не збіваюць. Таксама ў сеціве апублікавалі фота пажару на аэрадроме расейскіх акупацыйных войскаў.

Выбухі ў раёне "Марозаўска" пацвердзілі ўкраінскія маніторынгавыя каналы "Мікалаеўскі Ванек" і Monitor. Яны пісалі аб тым, што Растоўскую вобласць, як мяркуецца, атакавалі дроны.

Пасля ў расейскіх пабліках паведамілі, што ў Марозаўскім раёне знікла электрычнасць пасля "масаванай атакі беспілотнікаў". Губернатар Васіль Голубеў заявіў, што ў зону адключэння патрапілі некалькі населеных пунктаў. Паводле яго папярэдняй інфармацыі, ахвяр няма.

Тым часам расейцы паведамляюць, што “беспілотнікі УСУ” атакавалі яшчэ і Курскую і Варонежскую вобласці РФ. У выніку былі пашкоджаны некалькі рэзервуараў з палівам на НПЗ у Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці.

Як вядома, на аэрадроме “Марозаўск” базуецца 559-ы гвардзейскі бамбавальны авіяцыйны полк РФ. Там, паводле папярэдняй інфармацыі, базуюцца самалёты Су-34, Су-24 і Су-24М.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках