22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон падоўжыў пагадненне з кампаніяй Маска ў выкарыстанні Starlink ва Украіне

2
Пентагон падоўжыў пагадненне з кампаніяй Маска ў выкарыстанні Starlink ва Украіне

Пагадненне прадоўжанае на шэсць месяцаў і каштуе дадаткова $14 млн.

Міністэрства абароны ЗША падоўжыла кантракт з кампаніяй SpaceX Ілана Маска на інтэрнэт-паслугі Starlink ва Украіне яшчэ на шэсць месяцаў – да 30 лістапада коштам 14,1 млн даляраў. Кантракт забяспечвае доступ да сузор'я спадарожнікаў Starlink, абсталявання і падтрымкі кліентаў «на ўмовах, якія былі абмеркаваныя ў ходзе перамоваў», адзначыла прэс-сакратарка Камандавання касмічных сістэмаў Боні Пойндэкстэр.

Падаўжэнне кантракту «з'яўляецца новай прыкметай таго, што абодва бакі пераадолелі спрэчку ў выкарыстанні тэрміналаў у зоне канфлікту», адзначыла агенцтва Bloomberg.

Раней гэтае пагадненне выклікала непакой Ілана Маска, які ў 2022 годзе пагражаў скараціць фінансавую падтрымку Starlink ва Украіне, заявіўшы, што ягоная кампанія не можа несці выдаткі да бясконцасці. Ён таксама заявіў, што тэрміналы не прызначаныя для ваеннага выкарыстання, і напісаў у твітары летась: «Мы не развяжам эскалацыю канфлікту, якая можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны».

Пазней Пентагон падпісаў з SpaceX кантракт на 23 мільёны даляраў у 2023 годзе на аплату тэрміналаў, і стасункі паступова палепшыліся. Пачатковы памер кантракта вырас да 26,4 мільёна даляраў, і прадстаўнікі абароннай установы нават працуюць са SpaceX над тым, каб прадухіліць несанкцыянаванае выкарыстанне тэрміналаў Расеяй на полі бою.

Выканаўца абавязкаў памочніка міністра Пентагона ў касмічнай палітыцы Джон Хіл заявіў сенатарцы Элізабэт Уорэн падчас слуханняў у мінулым месяцы, што «SpaceX не толькі вельмі актыўна супрацоўнічае з урадам Злучаных Штатаў і ўрадам Украіны, але і актыўна дапамагае нам у выяўленні і перадачы інфармацыі» пра намаганні расейцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках