ЗША і Украіна падпісалі абаронную дамову
2- 13.06.2024, 21:22
- 9,052

Дамова аб бяспецы была падпісаная Зяленскім і Байдэнам на палях саміту G7 у Італіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары 13 чэрвеня падпісаў з амерыканскім калегам Джо Байдэнам двухбаковае пагадненне аб бяспецы. Пра гэта паведамляе Reuters.
Пагадненне павінна стаць крокам на шляху да «будучага сяброўства Украіны ў NATO» і пацвярджае падтрымку Злучанымі Штатамі Кіева ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.
У выпадку ўзброенага нападу на Украіну або пагрозы такога нападу амерыканскія і ўкраінскія чыноўнікі, згодна з пагадненнем, сустрэнуцца цягам 24 гадзінаў, каб пракансультавацца і вызначыць, якія дадатковыя абаронныя патрэбы актуальныя Украіне.
Акрамя таго, ЗША абавязваюцца вылучаць доўгатэрміновую матэрыяльную, навучальную і кансультатыўную, тэхнічную, выведную, звязаную з бяспекай, абаронна-прамысловую, інстытуцыйную ды іншую падтрымку для развіцця ўкраінскіх сілаў бяспекі і абароны, здольных абараніць суверэнную, незалежную, дэмакратычную Украіну і стрымаць будучую агрэсію.