Байцы брыгады «Хартыя» правялі ўдалы штурм пазіцый ворага ў раёне Глыбокага
3- 13.06.2024, 20:58
- 5,520

Відэа.
Байцы 13-й брыгады Нацыянальнай гвардыі «Хартыя» правялі ўдалы штурм пазіцый ворага на Харкаўскім кірунку.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале брыгады.
З падтрымкай браняванай тэхнікі і дзякуючы ўдала спланаванай аперацыі байцы змаглі палепшыць тактычнае становішча і замацавацца ў раёне н.п. Глыбокае.
Таксама атрымалася хутка эвакуяваць параненых і даставіць падмацаванне для штурмавой групы.