22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленку і Азаранку дапусцілі да Алімпіяды

12
Сабаленку і Азаранку дапусцілі да Алімпіяды

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі.

Старшыня Беларускай федэрацыі адказаў, ці выступяць у Парыжы-2024 майстры вялікай ракеткі з нашай краіны.

Карэспандэнт «Смартпрэс» звярнуўся з пытаннем да Сяргея Рутэнкі, які кіруе беларускім тэнісам. Ён пацвердзіў, што ў Міжнароднай федэрацыі тэнісу не чыняць перашкодаў да ўдзелу ў алімпійскім турніры прадстаўнікоў Беларусі.

«ITF з намі мае зносіны праз НАК. Усе тыя, хто праходзіць на Алімпіяду паводле рэйтынгу, туды дапушчаныя ў адзіночным разрадзе. Тое самае тычыцца Аляксандры Сасновіч, якая ў рэзервовым спісе, і парнага разраду», – сказаў Рутэнка.

Нагадаем, згодна з умовамі адбору, трэба знаходзіцца ў топ-56 рэйтынгу паводле стану на 12 чэрвеня. Арына Сабаленка з'яўляецца трэцяй ракеткай свету, Вікторыя Азаранка – 19-й. Трэці нумар у Беларусі Аляксандра Сасновіч займае 98-е месца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках