Украінскія памежнікі FPV-дронамі вывелі са строю тры расейскія гаўбіцы
- 13.06.2024, 20:07
- 2,566

Відэа.
На Бахмуцкім кірунку ўкраінскія памежнікі з дапамогай FPV-дронаў вывелі са строю тры расейскія гаўбіцы.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Памежнікі-аператары FPV-дронаў брыгады «Помста» вывелі са строю тры 122-мм гаўбіцы Д-30», – паведамілі ў ДПСУ.
Паводле звестак вайскоўцаў, адна гаўбіца была знішчаная поўнасцю, яшчэ два памежнікі пашкодзілі.