Сусветны кангрэс свабоды заклікаў дэмакратычны свет стаць на абарону Паліны Шарэнды-Панасюк
6- 13.06.2024, 19:04
- 7,102

І патрабуе неадкладнага вызвалення палітычнай зняволенай.
Дысідэнты ўсяго свету, змагары за свабоду, лідары апазіцыі сваіх краін, якія ўваходзяць у Сусветны кангрэс свабоды (World Liberty Congress), выказваюць сваю салідарнасць з палітычнай зняволенай, актывісткай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Палінай Шарэнда-Панасюк і патрабуюць яе неадкладнага вызвалення.
"Сусветны кангрэс свабоды асуджае сістэматычныя парушэнні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі і заклікае дэмакратычны свет стаць на абарону Паліны", — гаворыцца ў заяве.
Palina Sharenda-Panasiuk, a Belarusian opposition activist has been hostage of Lukashenko´s regime since law enforcement officials broke down the door of her apartment and arbitrarily arrested her on January 3, 2021 on fabricated charges. She was sentenced to 4 years in prison.… pic.twitter.com/vPBOcnAvaq
— WORLD LIBERTY CONGRESS (@WLCongress) June 13, 2024
Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.
9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі.
Увесну 2022 года яна не выйшла на волю, на Паліну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК і прысудзілі дадатковы год калоніі.
Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю: паводле артыкула 411 палітычная зняволеная атрымала яшчэ год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" моцна пагоршылася здароўе.
У траўні 2024 года палітычная зняволеная павінна была выйсці на волю, аднак рэжым абвінаваціў яе ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі».